Чака́на — ступенчаты крыж, з старадаўніх часоў распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.
Чаканы з трымя ступенямі ў кожнай сваёй чвэрці, называюць інкскімі, з другой колькасцю - андскімі. Еўрапейцы, для аблягчэння хрысціанізацыі інкаў, яшчэ з часоў Францыска Пісара, называлі чакану крыжам. Таму чакану яшчэ называюць інкскім ці андскім крыжам. Найбольшая колькасць знойдзеных абразцоў чаканы мае тры ступені, але сустракаюцца і другія варыанты.
Светлыя і цёмныя адценні верхняй і ніжняй палавін інксакй чаканы сімвалізуюць дуалізм - двойственнасць міру, а круг абазначае пуп ці цэнтр міру, жыцця і ўвогуле сусвет. Інкская чакана яўляецца сімвалам гармоніі свету. Чатырмя групамі сваіх ступеней яна як бы аб’ядноўвае чатыры групы паняццяў. А менавіта:
Чатыры канца чаканы сымвалізуюць чатыры рэгіёна, якія састаўлялі Імперыю Інкаў: Чынчансуё, Кольасуё, Антысуё і Контысуё. Канцы інкскай чаканы таксама сымвалізуюць і сузор’е Паўднёвы крыж, якому пакланяліся інкі. Акрамя таго, чатыры канцы любой чаканы (3-х, 4-х, 5-ці і сяміступенчатай) сымвалізуюць чатыры стыхіі (вада, зямля, паветра і агонь), а таксама чатыры канцы света.
У жыцці інкскіх патомкаў чакана паўсюдна распаўсюджана. Яна фактычна з’яўляецца іх сімвалам. Яна распаўсюджана ў сувенірнай прадукцыі. Таксама яна выкарыстоўваецца ў архітэктуры.
Андская чакана сустракаецца параўнальна рэдка. Як згадвалася, яна адрозніваецца ад інкскай колькасцю ступеней. Часцей сустракаецца чатыры, як на мегалітах у Ціўанаку, Балівія.
Радзей можна ўбачыць пяць ступеней, як напрыклад у 40 кіламетрах ад Куско ў Ольянтайтамба, Перу. Маецца адзінкавы прыклад сяміступенчатай чаканы. Яе ніжняя палова, выкананая з гліны і зусім ужо слаба бачная, знаходзіцца на сцяне галоўнага будынка Храма творцы свету Віракоча (Ракчы, Перу).