wd wp Пошук:

Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей

Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Чавусы (Магілёўская вобласць).

У красавіку 1990 года Упраўленне культуры Магілёўскага абылвыканкома па ўзгадненню з Магілёўскім абылвыканкомам і Міністерствам культуры Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб стварэнні ў Чавусах раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Дырэктарам музея назначан Пётр Міхайлавіч Сырадоеў, які закончыў гістарычны факультэт Данецкага педагагічнага універсітэта.

Актыўны ўдзел у стварэнні музея прынялі многія жыхары раёна, сярод іх заслужаны настаўнік, пенсіянер Рыгор Фёдаравіч Самойлаў.

У маі 1996 года музей быў адкрыт для экскурсій. Экскурсія пачынаецца з аддзела “Прырода і экалогія”. Дыярамы “Прырода роднага краю”, “Падводны свет нашых рэк” выклікаюць вялікую цікавасць. Аддзелы “Археалагічны”, “Этнаграфічны”, “Устанаўленне савецкай улады”, “Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны” раскрываюць цікавыя старонкі мінулага, расказваюць аб падзеях і знакамітых людзях, нашых земляках, подзвігах воінаў Чырвонай Арміі на Чавускай зямлі.

Мастацкае афармленне экспазіцыі выконваў мастак Георгій Валянцінавіч Лойка, дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў.

У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы мастацкіх твораў прафесійных майстраў і мастакоў-аматараў, народных умельцаў раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Чавусаў
Катэгорыя·Музеі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Чавусаў
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта