wd wp Пошук:

Ціханскае абацтва

Царква Ціханскага абацтва

Ці́ханскае абацтва (венг.: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвостраве Ціхань на возеры Балатан на захадзе Венгрыі.

Гісторыя

Кляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасці пахавальні членаў яго сям’і. Размешчаная пад кляштарным касцёлам крыпта(недаступная спасылка) належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоў рэгіёна. У часы супрацьстаяння туркам абацтва было перабудавана ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваны дзве вежы, якія дагэтуль з’яўляюцца сімвалам паўастравы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насценныя малюнкі ў касцёле былі намаляваны Караем Лоцам.

У 1921, пасля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні венгерскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханскім абацтве.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кляштары Венгрыі
Катэгорыя·Веспрэм (медзье)
Катэгорыя·Бенедыкцінскія кляштары