wd wp Пошук:

Ційт Вяхі

Ційт Вяхі (эст.: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.

Біяграфія

Ційт Вяхі нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 мая 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэты пост ён займаў да 1992 года. У 1992 годзе ён узначаліў урад. Падчас яго праўлення была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 ён не ўдзельнічаў. У 1993 стаў старшынёй кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага саюза Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм’ер-міністрам. 25 лютага 1997 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з членамі сваёй жа партыі. 27 лютага 1997 года прэм’ер-міністрам стаў Март Сійман.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа