wd wp Пошук:

Цзіньвэнь

Цзіньвэнь (кіт. 金文; піньінь: jīn wén) — выгравіраваныя надпісы на кітайскіх бронзавых сасудах разных эпох да нашай эры: ад дынастыі Шан (1.5 тыс гадоў да н. э.) да дынастыі Чжоў (11—3 ст. да н.э), часам сустракаюцца надпісы больш позніх перыядаў.

Да нашага часу захаваліся 12000 бронзавых артэфактаў з надпісамі. З гэтых надпісаў прыкладна 3000 датуюцца дынастыяй Шан, 6000 — дынастыяй Чжоў, а апошнія 3000 — перыядамі дынастый Цынь і Хань.

На ранніх знаходках перыяду Шан налічваецца ад 1 да 6 сімвалаў, на больш позніх сасудах на сходзе Шан ужо каля 40 знакаў, і больш за сотні ў перыядзе Чжоў. Самы доўгі надпіс налічвае 497 сімвалаў.

Прыклады сімвалаў: злева направа, mǎ 馬 "конь"; hǔ 虎 "тыгр", shĭ 豕 "свіння", quǎn 犬 "сабака", xiàng 象 "слон", guī 龜 "чарапаха", wèi 為 "рабіць", jí 疾 "хвароба"

Гэтыя надпісы сустракаюцца на рэчах для ахвярапрынашэння: рытуальных музычных інструментах, званах «чжун» 鐘, трыножніках для маса «дзін» 鼎, посудзе для зерня «гуй» 簋, сасудах для віна і вады. Іерогліфы напісаны вертыкальнымі слупкамі зверху ўніз. У эпоху Заходняя Чжоў яны размяшчаюцца на дне альбо ўнутраных сценках сасудаў, такім чынам, пры запаўненні ахвярнай ежай надпісы не былі бачныя, то ёсць служылі сродкам камунікацыі паміж жывымі і духамі продкаў. У наступны перыяд, аднак, надпісы часта выносяцца на вонкавы бок матэрыяльнай рэчы і становяцца часткай эстэтычнага выгляду.

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Кітайскае пісьмо