wd wp Пошук:

Цемнікаўскае княства

Цемнікаўскае княства — сярэднявечная феадальная татара-мардаўская дзяржава, якая існавала меркавана з канца XIV да пачатку XVI стагоддзя. Заснавана князем Беханам каля 1388 года. Стала галоўным княствам так званай Цемнікаўскай Мяшчэры — чынгізідскай дзяржавы канца XIII — пачатку XIV стагоддзяў. Валадаром княства на працягу стагоддзяў быў старэйшы прадстаўнік старэйшай лініі Беханідаў. Горад Цемнікаў, заснаваны на мяжы XIV—XV стагоддзяў (перанесены на цяперашняе месца ў 1536 годзе), быў новай сталіцай княства пасля заняпаду Сарыклыча.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Цюркскія краіны
Катэгорыя·Сароў
Катэгорыя·Мардовія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы