wd wp Пошук:

Царква Грунтвіга

Царква Грунтвіга (дацк.: Grundtvigs Kirke) — лютэранская царква, якая належыць Народнай Царквы Даніі і размешчаная ў Капенгагене, у раёне Біспеб’ерг (Bispebjerg). Названа ў гонар дацкага багаслова, царкоўнага дзеяча і пісьменніка М.-Ф.-С. Грунтвіга. З’яўляецца адной з самых знакамітых цэркваў горада і найрэдкім прыкладам культавага збудавання, пабудаванага ў стылі экспрэсіянізму.

Будаўніцтва

Конкурс праектаў будучай царквы быў абвешчаны ў 1913 годзе; выйграў яго архітэктар Педэр Клінт. Будаўніцтва пачалося толькі ў 1921 годзе і працягвалася пяць гадоў. Апошнія працы па аздабленні інтэр’ера праводзіліся ў 1940 годзе пад кіраўніцтвам Каарэ Клінта, сына будаўніка царквы.

У архітэктуры храма пераплятаюцца рысы традыцыйных дацкіх вясковых цэркваў, готыкі, барока і разнастайных мадэрнісцкіх плыняў. Будаўнічым матэрыялам для царквы стала жоўтая цэгла (таксама характэрная рыса дацкай царкоўнай архітэктуры).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Даніі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Капенгагена
Катэгорыя·Славутасці Капенгагена
Катэгорыя·Экспрэсіянізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных