wd wp Пошук:

Хірацэфалюс жазефіна

Хірацэфалюс жазефіна (Chirocephalus josephinae) — від членістаногіх рода Хірацэфалюс сямейства Chirocephalidae, які сустракаецца ў Еўразіі.

Апісанне

Невялікі рачок з падоўжаным напаўпразрыстых целам. Даўжыня цела дасягае 15,7 мм у самак і 15,5 мм у самцоў.

Пашырэнне

Жыве ў неглыбокіх часовых вадаёмах лясной зоны Еўропы і поўначы Азіі (сібірская тайга і паўночна-ўсходняя тундра). Заходняя частка арэала дасягае Польшчы, усходння даходзіць да сібірскіх вадаёмаў у раёне воз. Байкал і р. Лена. На Беларусі сустракаецца спарадычна.

Асаблівасці біялогіі

Папуляцыі знаходзяцца ў актыўным стане ў вадаёмах вясной на працягу 40-50 дзён.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Шчэлепаногія
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта