wd wp Пошук:

Хроніка канфлікту

Хроніка канфлікту («Хроніка канфлікту Уладзіслава караля Польшчы з крыжакамі ў год Хрыстоў 1410») — была напісана адразу ж пасля Грунвальдскай бітвы (15 ліпеня 1410). У сярэдзіне ХІХ ст. польскі гісторык А. Бялоўскі ў бібліятэцы графаў Дзялыньскіх знайшоў «Хроніку канфлікту», напісаную на лацінскай мове. У 1872 г. нямецкі даследчык Э. Штрэльке апублікаваў гэты твор. Беларускі гісторык Р. Б. Гагуа пераклаў «Хроніку канфлікту…» на беларускую і рускую мовы і аргументавана даказаў, што аўтарам твора быў Мікалай Тромба — сакратар, саветнік і сябра караля Ягайлы, удзельнік Канстанцкага сабора каталіцкай царквы (1414—1418 гг.), на якім абмяркоўваліся і ўзаемаадносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Польскія аналы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта