wd wp Пошук:

Храм Літаратуры

Храм Літаратуры

Храм Літаратуры (Ван М’еу, в’етн.: Văn Miếu) — комплекс пагад з паркам, першы ўніверсітэт В’етнама.

Гісторыя

Храм Літаратуры быў заснаваны ў 1070 годзе імператарам Лі Тхань Тонгам ў Ханоі і прысвечаны Канфуцыю. На яго тэрыторыі ў 1076 годзе быў заснаваны першы в’етнамскі ўніверсітэт для навучання сыноў мандарынаў.

Сусветная спадчына

Храм знакаміты дзякуючы сваім стэлам — 82 плітам, размешчаным на спінах каменных чарапах, на якіх «высечаныя імёны тых, хто займаў высокія месцы на дзяржаўных іспытах». У сакавіку 2010 года сістэма стэл дактароў была прызнана ЮНЕСКА сусветнай дакументацыйнай спадчынай.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ханой
Катэгорыя·Храмы В’етнама
Катэгорыя·Музеі В’етнама