wd wp Пошук:

Хлусня

Хлусня — феномен зносін, які заключаецца ў наўмысным скажэнні сапраўднага стану рэчаў. Найчасцей выклікана імкненнем індывіда шляхам падману дамагчыся асабістых або сацыяльных пераваг у канкрэтных сітуацыях і праяўляецца ў змесце моўных паведамленняў, якія неадкладна праверыць цяжка або немагчыма.

Калі ў сацыяльна-псіхалагічным плане хлусня заўсёды з’яўляецца сродкам, то ў сферы псіхапаталогіі яна выступае як мэта міфамана-псіхапата атрымаць задавальненне ад таго, што ён уводзіць людзей у зман.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Філасофская логіка
Катэгорыя·Эпістэмалогія
Катэгорыя·Псіхалагічныя паняцці