wd wp Пошук:

Хася Прусліна

Хася Мендзелеўна Прусліна (23 студзеня 1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён — 25 лістапада 1972, Мінск) — дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у яўрэйскім гета.

Дзейнасць падчас Другой сусветнай вайны

У пачатку вайны Хася Прусліна працавала настаўніцай. Муж знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Неўзабаве з двума дзецьмі апынулася ў Мінскім гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас першага пагрому. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак у «рускім» раёне горада.

Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хая Мендзелеўна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай у нямецкую вайсковую частку і здолела звязаць нелегальныя яўрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчын уладкоўвала габрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з’явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела, які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад растрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.

Дзейнасць пасля вайны

Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.

Як былая былая падпольшчыца, шмат зрабіла для рэабілітацыі мінскага падполля і габрэйскага супраціву, якія доўгі час падазраваліся ў здразніцтве, бо не кантраляваліся ўладамі. Хася Прусліна складала спісы ўдзельнікаў супраціву і арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.

Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе прызнаваўся ўнёсак і гераічная дзейнасць Мінскага падполля.

Таксама Хася Прусліна ўздымала пытанне вяртання дзецей, якія падчас вайны былі вывезеныя ў Германію.

Зноскі

Літаратура

Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003, с. 188—207

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гісторыя Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вязні мінскага гета
Катэгорыя·Жанчыны ў войнах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе