wd wp Пошук:

Хагедаш

Bostrychia hagedash

Хагедаш або Цудоўны ібіс (Bostrychia hagedash) — афрыканская птушка з сямейства ібісавых.

Апісанне

Хагедаш даўжынёй 65-76 см і вагой прыкладна 1250 г. У залежнасці ад падвіда афарбоўка апярэння вар’іруецца паміж шэрым і аліўкавы-карычневым колерам, верхавыя крылы зялёныя з металічным бляскам. У супрацьлегласць многім іншым ібісам ў яго няма пер’яў-чуба. Сагнутая ўніз дзюба пафарбаваная таксама, як і апярэнне.

Распаўсюджанне

Хагедаш адносна часты ва ўсходняй і паўднёвай Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ён распаўсюджаны таксама ў Заходняй Афрыцы, толькі крыху радзей.

Паводзіны

Як і большасць ібісаў хагедаш таксама абшчынная птушка. У зграі, як правіла, ад 5 да 30 асобін, часам да 200. Птушкі часта выдаюць характэрны гучны покліч.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Ібісавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта