Філатэлісты́чная вы́стаўка — часовы публічны паказ філатэлістычных калекцый паштовых марак і іншых філатэлістычных матэрыялаў і літаратуры. Філатэлістычная выстаўка — неад’емны элемент у развіцці кантактаў і творчага спаборніцтва паміж філатэлістамі, наглядна адлюстроўвае развіццё філатэліі. Найлепшыя экспанаты на філатэлістычных выстаўках узнагароджваюць медалямі, плакетамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі і г. д.
У залежнасці ад маштабу, складу ўдзельнікаў і г. д. філатэлістычныя выстаўкі дзеляцца на:
Міжнародныя выставы, у сваю чаргу, могуць быць двух відаў: