wd wp Пошук:

Фёдар Якаўлевіч Міркавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міркавіч. Фёдар Якаўлевіч Міркавіч (25.11(7.12).1789, С.-Пецярбург — 6(18).5.1866), расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, педагог. Генерал ад інфантэрыі (1852), сенатар (1850). Паходзіў з сербскага роду. Скончыў Пажаскі корпус (1809). Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў 1813—1814. У 1819 пакінуу страявую службу. З 1828 на адміністрацыйных пасадах у Малдавіі і Валахіі, з 1835 дырэктар 2-га Пецярбургскага кадэцкага корпуса. У 1840—1850 быў віленскім ваенным генерал-губернатарам. Выступаў за жорсткія меры па справе паслядоўнікаў Ш. Канарскага. Летам 1840 зрабіў інспекцыйную паездку па Мінскай і Гродзенскай губерніям, у час якой вёў дзённік. У жніўні 1840 прымаў імператара Мікалая I у Брэсце. Ініцыятар адкрыцця Брэсцкага кадэцкага корпуса. Разглядаў ваенныя навучальныя ўстановы як альтэрнатыву цывільнай адукацыі ў краі, выступаў за перадачу буйных маёнткаў дробнаму рускаму дваранству і за адхіленне каталіцкага духавенства ад навучальнага працэсу. У выніку інтрыг 3-га аддзялення імператарскай канцылярыі і корпуса жандараў адхілены ад пасады віленскага ваеннага генерал-губернатара; прызначаны членам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі і інспектарам ваенных навучальных устаноў.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Постаці Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Пажаскага корпуса
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 мая