wd wp Пошук:

Фотатырыстар

Фотатыры́стар — тырыстар, перавод якога са стану з нізкай электраправоднасцю ў стан з высокай электраправоднасцю ажыццяўляецца ўздзеяннем святла.

Асвятленне крышталя фотатырыстара або яго часткі выклікае ўзнікненне носьбітаў электрычнага зараду абодвух знакаў і павелічэнню току праз тырыстарную структуру на велічыню фотатоку.

Канструктыўна фотатырыстар уяўляе монакрышталь (звычайна з крэмнію) з p—n—p—n- або *n—p—n—p-*структурай, змешчаны ў непразрысты герметычны корпус з празрыстым акенцам. У якасці крыніцы кіруючага светлавога патоку выкарыстоўваюцца лямпы напальвання, імпульсныя газаразрадныя лямпы, святлодыёды, квантавыя генератары (лазеры) і інш.

Фотатырыстары выкарыстоўваюцца ў схемах і прыладах аўтаматычнага кіравання і аховы, вылічальнай тэхнікі, высакавольтных электрычных пераўтваральніках і інш. Таксама з’яўляюцца часткай оптатырыстара — прылады, у непразрыстым корпусе якой змешчаны адначасова паўправадніковая тырыстарная структура і крыніца кіруючага выпраменьвання (святлодыёд).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сілавая электроніка
Катэгорыя·Паўправадніковыя прылады
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum