wd wp Пошук:

Фотатранзістар

**Фотатранзі́стар** — [оптаэлектронная](/Оптаэлектроніка "Оптаэлектроніка") [паўправадніковая](/Паўправаднік "Паўправаднік") прылада, [транзістар](/Транзістар "Транзістар") (звычайна [біпалярны](/Біпалярны_транзістар "Біпалярны транзістар")), кіраванне токам калектара ў якім адбываецца пад уздзеяннем [святла](/Святло "Святло") на аснове ўнутранага [фотаэфекту](/Фотаэфект "Фотаэфект"). Прызначаны пераўтвараць светлавыя сігналы ў электрычныя з адначасовым іх узмацненнем.

Канструктыўна фотатранзістар уяўляе сабой монакрышталічную пласцінку паўправадніка, на якой створаны 3 вобласці, аналагічныя калектару, базе і эмітару біпалярнага транзістара, змешчаную ў ахоўны корпус з празрыстым акенцам для праходжання святла. Вобласць базы фотатранзістара звычайна не мае вывада. У электрычную схему ўключаецца падобна біпалярнаму транзістару — з агульным эмітэрам і нулявым токам базы.

Пры асвятленні базы фотатранзістара ў ёй узнікаюць парныя носьбіты зараду. Уздзеянне электрычнага поля калектарнага пераходу вядзе да іх раздзялення і назапашвання ў вобласці базы асноўных носьбітаў зараду. У сваю чаргу гэта прыводзіць да аслаблення патэнцыяльнага бар’ера эмітарнага пераходу і павелічэння электрычнага току праз фотатранзістар.

Выкарыстанне

Фотатранзістары выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў гальванічнай развязкі (у т.л. у аптронах), датчыкаў асвятлення.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Транзістары
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum