wd wp Пошук:

Фотасхема

Фотасхема — сукупнасць змантаваных сумежных кантактных адбіткаў, не трансфармаваных і не прыведзеных да аднаго маштабу. Часткі здымкаў, якія перакрываюцца, выразаюцца з такім разлікам, каб ад кожнага здымка засталася сярэдняя частка (працоўная плошча), якая мае мінімум скажэнняў. Далей працоўныя плошчы сумяшчаюць адзну з адной па контурах і наляпляюць на аснову.

На фотасхеме пазначаецца наменклатура трапецыі, праводзіцца кірунак поўнач — поўдзень, падпісваецца сярэдні маштаб. Пры неабходнасці з фотосхемы робяць фотарэпрадукцыю. Фотасхему можна разглядаць як схематычны набліжаны план мясцовасці.

Адрозніваюць простыя фотасхемы (якія вырабляюцца з кантактных адбіткаў аднаго і таго ж залёту), мазаічныя (выбрблюяцца са здымкаў, розных па сезону і часе здымкі), удакладнённыя (прыведзеныя да аднаго маштабу і змантаваныя ва ўмоўнай сістэме каардынат), стэрэаскапічныя (у выглядзе двух палос левых і правых здымкаў шырынёй 10-12 см).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аэракасмічныя метады