wd wp Пошук:

Фелікс Язэпавіч Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч. Фелікс Язэпавіч Янушкевіч (нар. 30 мая 1954, м. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобл.) — беларускі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі

Брат В. Янушкевіча і Я. Янушкевіча. Скончыў у 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, а таксама ў 1984 годзе творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску.

Жанаты з Наталляй Янушкевіч (1996), мае дачку Вікторыю і сына Валяр’яна.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Роздум. А. Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я. Купала і Б. Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч і М. Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); поліпціха «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86).

Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гістарычных падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ракаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў