wd wp Пошук:

Фаліскі

Фаліскі (лац.: Falisci) — старажытны італійскі народ, які жыў на поўначы Лацыя. Гаварылі на мове, блізкай да латыні, аднак па культуры старажытныя пісьменнікі збліжалі фаліскаў з пеласгамі (Дыянісій Галікарнаскі(руск.) бел.) і этрускамі (Страбон), што тлумачыцца іх вельмі раннім уваходжаннем у арбіту этрускага ўплыву. Цэнтрам фаліскаў быў горад Фалерыя. Паводле дадзеных археалогіі першапачаткова культура фаліскаў была блізкая да віланоўскай(руск.) бел., у позніх пластах маюцца сляды гандлёвага ўзаемадзеяння з фінікійцамі і грэкамі. У гістарычны час сталі паўднёвай перыферыяй Этрурыі. У 241 годзе да н. э. заваяваны рымлянамі і асіміляваны.

Пісьменнасць

У 1860 годзе езуіт Гаручы адкрыў у зоне распаўсюджвання фаліскаў цэлы шэраг надпісаў на мове, адпаведнай латыні. Алфавіт выкарыстоўваўся лацінскі, аднак словы былі напісаны справа налева.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Італійскія народы