wd wp Пошук:

Утылітарызм

Утылітарызм (ад лац.: utilis — карысны) — кірунак этыкі, які разглядае маральную каштоўнасць паводзін ці ўчынка ягонай карыснасцю. Карыснасць вызначаецца агульным задавальненнем або шчасцем, атрыманым усімі бакамі, якія закранула дзеянне ўчынка. Уталітарызм адносіцца да кансеквенцыйнай групы этычных тэорый, бо судзіць учынак не сам па сабе, а па ягоных выніках. У падмурку ўтылітарызму ляжыць геданізм або эўдэманізм — каштоўнасныя (аксіялагічныя) вучэньні, адпаведна якім вышэйшай каштоўнасцю ёсць задавальненне або шчасьце. Дакладныя фармулёўкі задавальнення і шчасця дасюль застаюцца праблемай, не высветлена — ці ёсць яны тоеснымі вызначэньнямі. Сучасныя ўтылітарысты звычайна іх атаясамліваюць.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Этычныя тэорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы