wd wp Пошук:

Універсалглот

Універсалглот (Universalglot, Universal Glot, Universal-Sprache ці Universal) - праект міжнароднай дапаможнай мовы, які быў апублікаваны ў 1868 годзе ў горадзе Бар-ле-Дзюк і Парыжы Жанам Піра. Мова з’яўляецца апастэрыёрнай з дэталёва выпрацаванай структурай, простай марфалогіяй, створанай пад уплывам раманскіх і германскіх моў. Піра так сам вызначыў прынцыпы па якіх ён сканструяваў мову так: “Я выбраў з кожнай жывой мовы словы найбольш вядомыя і знаёмыя, і рабіў гэта перш за ўсё тады, калі вымаўленне з’яўляецца найбольш лёгкім. Лацінская мова дае найбольшую колькасць такіх словаў…”. Не толькі карані былі ўзяты з натуральных моў, але таксама канчаткі і дэталі граматыкі, якія робяць мову падобную да еўраклонаў, але з германскімі элементамі. Асобныя элементы Універсалглота ўжо утрымлівалі добрыя ідэі, якія былі выкарыстаны ў настурных праектах моў, напрыклад, суфікс in для словаў вызначаючых жаночы пол: son-сын, sonin-дачка. Праект Піра не прыцягнуў увагі грамадства. Існуюць толькі асобныя апісанні мовы ў інтэрлінгвістычнай літаратуры.

Марфалогія

Назоўнікі і прыметнікі не змяняюцца па склонах і ліках. Дзеясловы змяняюцца згодна з часам, утвараючы пры дапамозе -e цяперашні час, -ed мінулы час, -rai будучы час: I pregate= я прашу; I pregated= я прасіў; I pregatrai= я папрашу; Інфінітыў утвараецца пры дапамозе -en (pregaten). Асабістыя займеннікі змяняюцца згодна са склонамі ў назоўным і вінавальным.

Узоры тэкстаў

Пераклад: Мой спадар, я дасылаю вам граматыку і слоўнік новай мовы пад назвай Універсалглот. У будучым я буду заўсёды пісаць да вас на гэтай мове. Прашу вас адказаць мне на гэтай мове.

Пераклад: Добры дзень, спадар, я ўзрадаваны зноў сустрэць вас; я бачыў вас ужо ў Лондане, а сёння сустракаю вас у Шатландыі. Скажыце мне, з якой вы краіны. Адзін з нас - рускі, два - італьянцы, а чацвёрты - немец; але мы ўсе можам размаўляць паміж сабой, таму што мы размаўляем на універсалглоце.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы