wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ладысеў. Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў (3 сакавіка 1940, в. Дзяцель, Дубровенскі раён24 ліпеня 2017) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989). Прафесар (1990).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам, выкладчыкам у БДУ. З 1979 працуе ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, Беларускім тэхналагічным інстытуце. З 1985 года — загадчык кафедры гуманітарных навук Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, у 1996-2012 прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю міжваеннай Польшчы, нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Аўтар прац «КПЗБ — арганізатар барацьбы працоўных за дэмакратычныя правы і свабоды (1934—1938)», «Насуперак волі народа» (абедзве 1976), «Шлях да свабоды: з гісторыі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў 1919—1939 гадах» (1978), «У барацьбе за дэмакратычныя правы і свабоды» (1988), адзін з сааўтараў кнігі «Палітычныя партыі Беларусі» (1994).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў