У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн. Уладзімір Генадзевіч Браўн (нар. 29 верасня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў у Белмясцпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў прамысловых будынкаў, жылых дамоў, цэнтральнай станцыі юнага тэхніка (1984), навучальнага корпуса хімічнай тэхналогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута (1987) у Мінску.