wd wp Пошук:

Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзядзюшка.

Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка (14 лютага 190530 сакавіка 1973) — беларускі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

У 1923—1937 гадах — артыст Беларускага трэцяга дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1937 — акцёр БелАДТ імя Я. Купалы. Асаблівага поспеху дасягнуў у нацыянальнай драматургіі. В. Дзядзюшка — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага тэатра, акцёр глыбока народны, самабытны. Бліскучы народны гумар, выдатнае майстэрства на працягу многіх гадоў паказваў у спектаклі «Паўлінка» Я. Купалы ў ролі Сцяпана Крыніцкага. Мяккасць, лірызм і гумар уласцівыя многім яго сцэнічным персанажам. У яго творчасці мяккі пластычны малюнак ролі, востра выяўленыя рысы характару, псіхалагічна матываваныя ўчынкі спалучаліся з яркім нацыянальным каларытам.

Здымаўся ў кіно і тэлевізійных пастаноўках: «Суд», «Людзі на балоце» і інш. Памёр 30 сакавіка 1973. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 30 сакавіка
Нарадзіліся 14 лютага
Народныя артысты СССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся ў Мінску
Акцёры СССР
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Памерлі ў 1973 годзе
Народныя артысты Беларускай ССР
Акцёры XX стагоддзя
Акцёры паводле алфавіта
Акцёры Беларусі
Людзі на паштовых канвертах
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы