У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канановіч. Уладзімір Ільіч Канановіч (нар. 15 снежня 1964, г. Клецк) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Скончыў у 1991 годзе Гродзенскі ўніверсітэт, у 1996 годзе Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт у Будапешце. У 1991—1995 і з 1996 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі.
Даследуе міжнародныя адносіны ва Усходняй Еўропе ў позняе сярэдневякоўе, гісторыю ідэй і ўяўленняў у сярэдневякоўі, праблемы гістарычнай антрапалогіі.