wd wp Пошук:

Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пракаповіч. Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч (8 студзеня 1915, г. Койданава, цяпер Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1970) — спецыяліст у вобласці медыцыны (хірургія).

Біяграфія

У 1937 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1950 гадах — галоўны ўрач паліклінікі ў г. Дзяржынску. З 1950 па 1970 — загадчык хірургічнага аддзялення 1-й савецкай бальніцы г. Барысава. Правёў больш 16 тыс. розных аперацый. Па сумяшчальніцтве з 1950 па 1964 — галоўны ўрач станцыі пералівання крыві (размяшчалася ў хірургічным аддзяленні бальніцы). Шматгадовы выкладчык хірургіі ў Барысаўскім медвучылішчы.

Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Магіла на барысаўскіх могілках

Памёр 25 кастрычніка 1970 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.

Узнагароды

Ганараваны дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. Выдатнік аховы здароўя БССР.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барысаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе