wd wp Пошук:

Удзельная фізічная велічыня

Удзельная фізічная велічыня - гэта адносіны любой фізічнай велічыні да любой іншай фізічнай велічыні, умоўна ўзятай за базу (знаходзіцца ў назоўніку дробу).

Часцей за ўсё базавымі велічынямі з’яўляюцца маса, аб’ём, плошча, даўжыня, хімічная колькасць рэчыва (моль).

Удзельныя велічыні адметныя тым, што з імі нельга здзяйсняць матэматычныя аперацыі складання/аднімання і памнажэння/дзялення - то бок гэтыя велічыні інтэнсіўныя

Удзельныя велічыні адрозніваюцца ад адпаведных фізічных велічынь толькі колькасна, абазначаюцца маленькай літарай. Яны адлюстроўваюць тыя ж уласцівасці разглядаемага аб’екта, але аднесены да адзінкі зручнай, у дадзеным выпадку, іншай велічыні.

Калі ў якасці базавай велічыні выкарыстоўваюць масу, прынята ўжываць разам з назваю фізічнай велічыні прыметнік “удзельны”, напрыклад:

{\displaystyle v}

\{\displaystyle v\} - удзельны аб’ём [м³/кг],

Удзельныя велічыні шмат выкарыстоўваюцца ў тэрмадынаміцы:

{\displaystyle u}

\{\displaystyle u\} — удзельная ўнутраная энергія [Дж/кг],

{\displaystyle h}

\{\displaystyle h\} — удзельная энтальпія [Дж/кг],

{\displaystyle s}

\{\displaystyle s\} - удзельная энтрапія [ДЖ/(кг∙К) і г. д.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэрмадынаміка
Катэгорыя·Фізічныя велічыні