wd wp Пошук:

Уаманга

Уаманга
Уаманга

Уаманга, Huamango — археалагічны помнік ранняга посткласічнага (тальтэкскага) перыяду (900—1100 гг. н. э.) каля сучаснага горада Акамбай, штат Мехіка, Мексіка. Раскопкі праводзіліся ў 1970-я гады. Помнік складаецца з невялікай цырыманіяльнай зоны з храмамі, размешчанай на ўзвышшы над далінай Лос-Эспехас.

Датаванне з’яўляецца спрэчным, аднак на яе карысць сведчыць шэраг фактаў. У пахаваннях, выяўленых ва Уаманга, знойдзены керамічныя ваціўные пасудзіны адмысловага ппаліхромнага стылю. Адсутнасць керамікі тыпу Каётлатэлька з’яўляецца надзейным сведчаннем таго, што Уаманга не адносіўся да эпікласічнага перыяду (700—900 гг. н. э.), а наяўнасць некаторых тыпаў, падобных знаходкам у Туле таланскай фазы ўказвае на ранні посткласічны перыяд. Акрамя таго, адсутнасць ва Уаманге керамікі тыпу Матлацынка (кераміка сярэдняга і позняга посткласічнага перыяду з Каліштлаўакі і Тэатэнанга) сведчыць пра тое, што ў азначаны перыяд горад ужо не быў населены.

Відаць, Уаманга быў палітычным цэнтрам рэгіёна на поўнач ад даліны Талука ў ранні посткласічны перыяд, магчыма, залежным ад тальтэкаў, чый цэнтр знаходзіўся на паўночны ўсход ад Уаманга.

Уаманга адкрыты для наведвання турыстамі. Да яго лёгка дабрацца на аўтамабілі — каля гадзіны ад Талукі, і ўсяго некалькі хвілін ад Акамбая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Археалогія ў Мексіцы
Катэгорыя·Тальтэкі