wd wp Пошук:

Тэрмы Траяна

План тэрмаў Траяна

Тэ́рмы Трая́на — комплекс грамадскіх купалень у Старажытным Рыме. Будаўніцтва тэрмаў пачалося ў 104 годзе н.э. і скончылася ў ліпені 109 года. Прыняты імператарам Траянам, комплекс размяшчаўся каля паўднёвага схілу Апійскага ўзгорка. Праект комплексу, магчыма, належаў Апаладору з Дамаска.

Тэрмы Траяна размяшчаліся на месцы Залатога дому Нерона. Яны з’яўляюцца яркім прыкладам архітэктуры ранняга імператарскага Рыма. Тэрмы, якія займалі плошчу ў 100 000 м², складаліся з басейнаў, у тым ліку тэпідарыяў, кальдарыяў, фрыгідарыяў, а таксама гімназіяў і ападзітарыяў (распранальні). Пад тэрмамі размяшчалася сістэма падземных праходаў, якія выкарыстоўваюцца рабамі і працаўнікамі для абслугоўвання аб’екта. Пасля археалагічных раскопак 1997 год на тэрыторыі тэрмаў былі знойдзены руіны будынкаў, падобных на бібліятэку. Тэрмы Каракалы будаваліся па мадэлі тэрмаў Траяна.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэрмы
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма