Тэнсі́фт (араб. تانسيفت) — буйная рака ў Афрыцы, у цэнтральнай частцы Марока.
Выток ракі размешчаны на паўднёвым схіле Джэбел-Таўрыт у гарах Высокага Атласа.
Даўжыня ракі складае 270 км, сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. На рацэ пабудавана некалькі плацін. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння. Упадае ў Атлантычны акіян.