wd wp Пошук:

Тэнерэ

Барханы Тэнерэ

Тэнерэ (берберс. Tiniri) — раён пустыні на поўдні цэнтральнай частцы Сахары, плошчай больш за 400 000 км². Уяўляе сабой пясчаную раўніну, размешчаную на паўночным усходзе Нігера і захадзе Чада. Тэнерэ знаходзіцца ў прасторы паміж нагор’ямі Аір і Ахагар і горным масівам Тыбесці. Назва паходзіць ад слова «пустыня» на мове тамашэк.

Клімат

Клімат пустыні трапічны, кантынентальны. Ападкі выпадаюць не кожны год. У некаторых месцах дажджоў не бывае гадоў па 30.

Флора і фаўна

Расліннасць у пустыні практычна адсутнічае. Жывёльны свет таксама вельмі бедны.

Насельніцтва і гаспадарка

Асноўныя багацці пустыні: Сонца і соль, якую здабываюць у раёне Більмы. Соль транспартуюць на вярблюдах, але ў апошні час жыхары аддаюць перавагу джыпам, на якіх можна хутчэй перасекчы пустыню.

Карэннае насельніцтва пустыні — гэта качэўнікі-туарэгі.

Гісторыя

На тэрыторыі Тэнерэ выяўлены неалітычныя паселішчы.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Нігера
Катэгорыя·Геаграфія Чада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Сахара