wd wp Пошук:

Тэкістэкатль

Выява Тэкістэкатля ў кодэксе Борджыа

Тэкістэкатль (літаральна - “Стары бог месяца”) - у рэлігіі Мезаамерыкі боства месяца, увасабленне яго мужчынскага аспекту. Маляваўся старым, які нясе на спіне белую марскую ракавіну (якая сімвалізавала месяц) альбо з крыламі бабачкі. Лічыўся сынам бога Тлалока і багіні Чальтчыутлікуэ.

Паводле легенды ацтэкаў, у пачатку Пятай эпохі сусвету Тэкістэкатль згадзіўся кінуцца ў вогнішча, каб ператварыцца ў новае Сонца. Аднак спужаўся, і замест яго ў вогнішча кінуўся бог свавольства Нанауацын, які адразу зрабіўся Сонцам. Тэкістэкатль засароміўся і накіраваўся ў касцёр услед за ім, таксама ператварыўшыся ў касмічнае свяціла - бога месяца Мецтлі. Але багам не спадабалася, што іх паплечнікі праявілі розны ўзровень адвагі, а свяцілі аднолькава, таму кінулі ў месяц зайца, амаль заглушыўшы яго ззянне. Піраміда ў гонар бога месяца Мецтлі досей існуе ў горадзе Тэаціуакане.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Багі ацтэкаў
Катэгорыя·Багі