wd wp Пошук:

Тэдзі Схольтэн

Тэдзі Схольтэн (нідэрл. Teddy Scholten, народж. Ван Звітэрэн, нідэрл. Van Zwieteren, 11 мая 1926, Рэйсвейк — 8 красавіка 2010, Рэйсвейк) — нідэрландская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 1959 года з кампазіцыяй «Een beetje».

Біяграфія

Кар’еру спявачкі пачала ў 1940-я гады ў складзе дуэта Scholten & Van’t Zelfde. З 1945 г. працавала з Хенкам Схольтэнам, за якога спявачка праз год выйшла замуж.

У 1959 годзе перамагла на конкурсе Еўрабачанне, набраўшы 21 бал і апярэдзіўшы выканаўцаў з Вялікабрытаніі і Францыі. Пасля конкурсу запісала варыянты сваёй пераможнай песні на нямецкай, французскай, шведскай, італьянскай мовах, якія дасягнулі 4-га месца ў нідэрландскім і 11-га — у італьянскім чартах.

Пазней запісала некалькі альбомаў, у тым ліку, з вядомымі дзіцячымі песнямі, а таксама ўдзельнічала ў тэлевізійных праектах.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйсвейку
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Галандыі
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйсвейку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе