Тынгвадлаватн (ісл.: Þingvallavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі, самае буйное, натуральнае возера на востраве, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснаваны Ісландскі парламент Альтынг у 930 годзе.
Возера з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Астравы на возеры маюць вулканічнае паходжанне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тэктанічныя пліты Еўропы і Амерыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадлаватн — Сог.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |