wd wp Пошук:

Турынская папірусная карта

Левы бок карты
Правы бок карты

Турынская папірусная карта — найстаражытная захаваная геаграфічная (і геалагічная) карта ў свеце.

Адлюстроўвае 15-кіламетровы адрэзак Вадзі-Хамамат з указаннем вёсак, узгоркаў, залатых капалень і каменяломні, а таксама адлегласцей паміж імі. Выканана каля 1160 года да н.э. для ўдзельнікаў арганізаванай Рамсесам IV экспедыцыі ў мясцовыя каменяломні.

Карта, якая экспануецца ў Егіпецкім музеі Турына, была выяўлена напалеонаўскім пасланцам — французскім генеральным консулам у Егіпце, Бернардзіна Дравеці, у Дэйр-эль-Медзіне, вёсцы рамеснікаў пад Фівамі.

У рэканструяваным выглядзе мае памеры 280 на 41 см. Варта адзначыць, што ў навуковым асяроддзі дагэтуль не сціхаюць спрэчкі наконт правільнай кампаноўкі разрозненых фрагментаў карты.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·XII стагоддзе да н.э.
Катэгорыя·Папірусы
Катэгорыя·Літаратура Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Карты паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфічныя карты
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы
Катэгорыя·Рукапісы