wd wp Пошук:

Траска атлантычная

Траска атлантычная (Gadus morhua) — рыба сямейства трасковых.

Апісанне

Даўжыня цела — да 1,8 м; у здабычы пераважаюць рыбы даўжынёй 40-80 см, ва ўзросце 3-10 гадоў. Спінных плаўнікоў — 3, анальных — 2, на падбародку невялікі мясісты вусік. Афарбоўка спіны ад зелянява-аліўкавай да бурай з дробнымі карычневымі крапінкамі, жывот белы.

Пашырэнне

Арэал траскі ахоплівае ўмераную вобласць Атлантычнага акіяна, утвараючы некалькі геаграфічных падвідаў: арктычная, беламорская, балтыйская і інш. Ва ўсходняй частцы Атлантыкі траска распаўсюджаная ад Біскайскага заліва да Баранцавага мора і Шпіцбергена; у заходняй — ад мыса Хатэрас (Паўночная Караліна) да Грэнландыі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прамысловая рыба
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Трасковыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Уразлівыя віды