wd wp Пошук:

Традыцыйны бірманскі каляндар

Традыцыйны бірманскі каляндармесяцава-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца. У кожным месяцы бірманскага календара праводзіцца вялікі фэстываль, які зазвычай паходзіць ад звычаяў Бірманскага будызму. Нягледзячы на яго рэлігійную і культурную значнасць, традыцыйны каляндар у значнай ступені выйшаў з ужытку, асабліва ў вялікіх гарадскіх тэрыторыях, і саступіў сваё месца Грэгарыянскаму календару. Шматлікія газеты праяагваюць выкарыстоўваць традыцыйныя назвы месяцаў, але гэта адбываецца выключна ў цэрыманіяльнай форме.

Бірманскі каляндар складаецца з дванаццаці месяцаў:

  1. Тагу (တန်ခူး)
  2. Касан (ကဆုန်)
  3. Наён (နယုန်)
  4. Уаса (ဝါဆို)
  5. Ваганг (ဝါခေါင်)
  6. Таўталін (တော်သလင်း)
  7. Тадынгют (သီတင်းကျွတ်)
  8. Тазаўнгмон (တန်ဆောင်မုန်း)
  9. Натдаў (နတ်တော်)
  10. Пяда (ပြာသို)
  11. Табоду (တပို့တွဲ)
  12. Табаўнг (တပေါင်း)
Бірманскі каляндар
Звычайны годВысакосны год
Тагу29 дзён29 дзён
Касан30 дзён30 дзён
Наён29 дзён30 дзён
Уаса30 дзёнпершы Уаса30 дзён
другі Уаса30 дзён
Ваганг29 дзён29 дзён
Таўталін30 дзён30 дзён
Тадынгют29 дзён29 дзён
Тазаўнгмон30 дзён30 дзён
Натдаў29 дзён29 дзён
Пяда30 дзён30 дзён
Табоду29 дзён29 дзён
Табаўнг30 дзён30 дзён
12 месяцаў354 дні13 месяцаў385 дзён

Глядзіце таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Бірма
Катэгорыя·Каляндар