wd wp Пошук:

Трагладыт

Трагладыт (стар.-грэч. Τρωγλοδύτης - «які жыве ў пячоры») — у канцэпцыі Карла Лінея падвід чалавека (лац.: Homo troglodites), які характарызуецца чалавечым абліччам, багатай валасатасцю і неразвітымі моўнымі здольнасцямі. Вылучаны на аснове сведчанняў старажытных аўтараў і апавяданняў падарожнікаў.

Са з’яўленнем эвалюцыянізму пад трагладытамі пачалі разумець продкаў чалавека, якія дажылі да нашых дзён у аддаленых месцах планеты, аднак у далейшым існаванне трагладытаў як падвіда роду людзей не пацвердзілася і імі пачалі называць у пераносным значэнні малакультурных людзей ці проста людзей, якія жывуць у пячорах (напрыклад, жыхары Матэры, Бандыягара, пячорных паселішчаў Кападокіі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Людзі (род)
Катэгорыя·Састарэлыя таксоны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum