wd wp Пошук:

Тоўстагалоўкі

Тоўстагалоўкі (Hesperiidae) — матылькі, якія адносяцца да сямейства Hesperiidae, якія хоць і належаць да групы дзённых матылькоў (Rhopalocera), але рэзка адрозніваюцца ад іншых дзённых матылькоў. Больш за 4100 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 11 відаў.

Апісанне

Размах крылаў да 7 см. Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамы валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі сілкуюцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; сілкуюцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружавакветных і злакавых).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тоўстагалоўкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum