wd wp Пошук:

Точка

Комплекс «Точка» падчас парада ў Кіеве 24 жніўня 2008 года
Комплекс «Точка-У» Нацыянальнай Арміі Азербайджана на парадзе ў Баку 26 чэрвеня 2013 года
Комплекс «Точка» на парадзе з нагоды Дня незалежнасці Беларусі 3 ліпеня 2017 года

Точка — савецкі тактычны ракетны комплекс дывізіённага звяна (з канца 1980-х гадоў пераведзены ў вайсковае звяно) распрацоўкі Каломенскага КБ машынабудавання.

Гісторыя

Распрацоўка была пачата па пастанове Савета Міністраў СССР № 148-56 ад 4 сакавіка 1968 года.

Дзяржаўныя выпрабаванні дывізіённага ракетнага комплексу 9К79 «Точка» праведзены з 1970 па 1975 гады. Афіцыйна прыняты на ўзбраенне Савецкай Арміі ў 1975 годзе, хаця серыйная вытворчасць ракет пачалася ў 1973 годзе.

«Точка-Р» з пасіўнай радыёлакацыйнай галоўкай саманавядзення прынята на ўзбраенне ў 1983 годзе.

РК 9К79-1 «Точка-У» (абазначэнне НАТА — Scarab B) з павялічанай да 120 км далёкасцю стральбы праходзіла дзяржаўныя выпрабаванні з 1986 па 1988 год. У войскі пачаў паступаць у 1989 годзе.

Арганізацыйна комплекс можа быць прадстаўлены ў складзе брыгады, у якую ўваходзіць 2-3 дывізіёна. Кожны ракетны дывізіён мае 2-3 стартавыя батарэі па 2-3 пускавых устаноўкі ў кожнай батарэі. Такім чынам, у складзе адной брыгады можа быць ад 8 да 27 пускавых установак.

Баявое прымяненне

Першае баявое прымяненне ракетных комплексаў «Точка» адбылося ў 1994 годзе, падчас вайны паміж войскамі паўднёвай і паўночнай частак Емена.

Актыўна комплексы прымяняліся ўнутры Расіі, падчас узброеных канфліктаў на Паўночным Каўказе. Прымяняліся расійскімі войскамі ў Грузіі падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі (2008). Прымяняліся ўкраінскай арміяй ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны (2014—2015). Шматразова прымяняліся расійскай і ўкраінскай арміямі падчас уварвання Расіі ва Украіну (2022).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Балістычныя ракеты
Катэгорыя·Ракетная зброя