wd wp Пошук:

Торвальд Кодрансан

Торвальд Кодрансан, Торвальд Вандроўнік (Thorvald Kodransson; ? — пасля 1002?) — ісландскі падарожнік і місіянер X ст., адзін з першых хрысціянснскіх прапаведнікаў у Ісландыі.

Прыняў хрысціянства ў Саксоніі і прапаведваў на радзіме за што асуджаны на выгнанне. Аднак, у 1000 годзе хрысціянства стала афіцыйнай рэлігіяй у Ісландыі, у тым жа гдзе Торвальд выправіўся ў Іерусалім, вяртаўся адтуль праз Канстанцінопаль (дзе быў прыязна прыняты імператарам і патрыярхам) і Кіеў.

Паводле ісландскай сагі Торвальд Кодрансан памёр «на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля, і людзі лічаць яго святым». Невялікая сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Вандроўніка» ўдакладняе гэтыя звесткі, дадаючы, што магіла яго «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле гэта жа крыніцы, Торвальд Кодрансан ехаў праз Русь як пасланнік візантыйскага імператара. «Высокая гара ў Дрофне» не лакалізавана, некаторыя даследчыкамі атаясняюць яе з Друццю, іншыя з дзядзінцам у Полацку, супраць якога на дзвінскім востраве, магчыма, званым раней «Травен», быў манастыр св. Яна. На думку М. Баўтовіча, гара магла знаходзіцца на паўночны ўсход ад Полацка, дзе ёсць падобныя гучаннем тапонімы (напр. Дрэтунь), або, магчыма, тоесна «гары Рагнеды» на паўвостраве Перавоз паміж вусцем Ушчы і вытокам Дрысы на возеры Дрыса. Паводле падання, на «гары Рагнеды» каменным молатам забілі князя Рагвалода, а пазней тут жа пахавалі княгіню Рагнеду. Паводле А. Кіркора і А. Семянтоўскага, у ХІХ ст. на «гары Рагнеды» і ў возеры часта знаходзілі каменныя молаты і паліцы, што можа сведчыць пра культ Тора і скандынаўскае паселішча.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1002 годзе
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 950 годзе
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы X стагоддзя
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Ісландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Місіянеры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку