wd wp Пошук:

Тлушчапот

Тлушчапот — тлушчападобнае рэчыва, якое змяшчаецца ў воўне авечак. Уяўляе сабой сумесь вылучэнняў сальных залоз скуры (скурнае сала) і потавых залоз (пот).

Па сваім выглядзе і кансістэнцыі тлушчапот нагадвае мяккае топленае сала, радзей — смалу і воск. Тлушчапот пакідае масляністыя плямы пры судотыку з ім. Хімічны склад тлушчапоту і колькасць у ім воўнага тлушчу залежаць ад пародных, палавых і індывідуальных асаблівасцяў авечак, а таксама ўмоў утрымання і кармлення. Максімальная колькасць воўнага тлушчу змяшчаецца ў воўне мерыносаў і складае 30-40 %. У паўтанкарунных авечак гэты паказчык роўны 12-20 %. У поўсці грубавоўных авечак утрыманне воўнага тлушчу найменшае — каля 4 %.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тлушчы