wd wp Пошук:

Тканкавая вадкасць

Тканкавая вадкасць — пазаклетачная вадкасць, што запаўняе міжклетачныя прасторы ў тканках і органах жывёл і чалавека. Адцякае з органаў у лімфатычныя сасуды і ператвараецца ў лімфу. Утрымлівае прадукгы абмену рэчываў і рэчывы, якія паступаюць з крыві. Складае 26,5% масы цела чалавека, каля 45% вады ў арганізме, разам з крывёй і лімфай утварае ўнутранае асяроддзе арганізма.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Біялагічныя вадкасці