У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлова. Таццяна Міхайлаўна Казлова (16 сакавіка 1944, г. Тэрмез, Сурхандар’інская вобласць, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1970 г. — старшы архітэктар у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус № 11 Беларускага політэхнічнага інстытута (1970—1980), комплекс будынкаў УНДІТІМЖ (1975—1985), піянер-лагер-база адпачынку Дзяржбуда БССР (1980—1985), пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Таксімо, БАМ (1985-87).