wd wp Пошук:

Таццяна Барысаўна Мароз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мароз. Таццяна Барысаўна Мароз (нар. 25 ліпеня 1963, в. Лышчыцы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1985 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19851986 гадах архітэктар г. Каменец Брэсцкай вобласці; у 19872005 гадах працавала ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1997 года ў «Брэстпраекце» — архітэктар, архітэктар II катэгорыі, архітэктар I катэгорыі, вядучы архітэктар, у 20052006 гадах галоўны архітэктар праектаў у ТАА «Дыялог плюс», у 20072010 гадах галоўны архітэктар у ТАА «Перадавыя тэхналогіі», у 20102013 гадах галоўны архітэктар у «Палессежылбудзе». З 2013 года дырэктар у «Брэстжылпраекце».

З 2008 года член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Брэсце.

Творчасць

«Зімовы сад» БрДУ імя А. С. Пушкіна

Асноўныя працы: універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя»[ru] ў г. Брэсце, «Зімовага саду» БрДУ імя А. С. Пушкіна, аўтар будынка суда ў г. Івацэвічы, аўтар будынка кафэ з аптэкай па вул. Лакціёнава ў г. Брэсце. Аўтар шматлікіх іншых жылых і грамадскіх будынкаў.

Узнагароды

Узнагароджана падзякай за значны ўнёсак у дасягненні праектнага інстытута «Брэстграмадзянпраект» (1988, 1989); падзякай Брэсцкага аблвыканкама за значны ўнёсак у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва (1999), Ганаровай граматай за шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва ААТ «Брэстпраект» (2000, 2001, 2003); дыпломам лаўрэата Беларускага Саюза архітэктараў у намінацыі «Лепшы праект года» за ўніверсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце (2003, сааўтар); заняла другое месца ў конкурсе «Дом 2011» (Польшча) за «Зімовы сад» БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лышчыцах
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Палессежылбуда
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстжылпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў