wd wp Пошук:

Тацевік Нарайраўна Аганесян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аганесян. Тацевік Нарайраўна Аганесян (арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան; 3 чэрвеня 1955, Ерэван, Арменія) — джазавая спявачка, вакалістка. У 70-80-х гадах XX стагоддзя дамаглася прызнання як лепшая выканаўца джазавых стандартаў, выступіўшы на некалькіх буйных джазавых фэстах. «Эла з Ерэвана» ці «Лэдзі Джаз Савецкага саюза» — так звалі Тацевік Аганесян, якая з’явілася на джазавай сцэне СССР. Тацевік — рэдкі прыклад запатрабаванай джазавай спявачкі СССР на сусветным джазавым рынку.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і музыкантаў, у дзяцінстве выконвала армянскія народныя песні, захапілася джазам, праслухаўшы калекцыю пласцінак брата — акадэмічнага скрыпача.

У 1966 выступала з джаз-аркестрам Армянскага радыё.

У 1974 годзе скончыла дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнай вучэльні ім. Мелікяна.

У 1974—1978 выконвала джаз у Дзяржаўным эстрадным аркестры Арменіі Канстанціна Арбеляна (у 1976 выступіла на джазавым фэсце ў Белградзе).

Пасля 1977 года падрыхтавала некалькі джазавых праграм з ансамблямі Ігара Брэля, Тэйта Паўлса, Гунарса Розенберга, з піяністам Мікаэлем Закаранам.

У 1991 годзе эмігравала ў ЗША, а ў канцы XX стагоддзя пачала канцэртаваць у Амерыцы і Еўропе пад імем Datevik.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта