wd wp Пошук:

Тартумаа

Павет Тарту, таксама Тартумаа (эст.: Tartu maakond) — адзін з 15 паветаў Эстонскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Тарту (насельніцтва 100 000). Плошча 2993 км ², насельніцтва 148847 (2006). Складаецца з 22 мясцовых самакіраванняў (3 горада, 19 воласцяў).

Геграфія

Праз Тартускі павет працякае рака Эмайыгі, якая злучае Чудскае возера і возера Выртс’ярв і дзеліць павет на дзве часткі. Для прыроды Тартумаа характэрныя балоцістыя нізіны і ўзгоркавыя раўніны, якія перасякаюцца далінамі. Запаведнікі (забалочаныя землі і некранутыя лясы) займаюць больш за 10 % частцкі тэрыторыі павета.

Прамысловасць

Тыповая прадукцыя Тартускага павета — харчовыя прадукты, мэбля, адзенне, вырабы з пластмасы і будаўнічыя матэрыялы.

Насельніцтва

Для павета, як і ў цэлым для Эстоніі, характэрнае натуральнае змяншэнне насельніцтва. На 01.01.2006 у ім пражывалі 148.112 чалавек. У павеце пераважае эстонскае насельніцтва. Эстонцы у павеце ў цэлым складаюць 82,7 % насельніцтва (у тым ліку ў г. Тарту 79,0 %), рускія 13,8 %, украінцы 1,0 %, фіны 1,0 %, і іншыя 4,2 % (беларусы, немцы, татары, армяне і інш.) Гэта трэці па насельніцтве рэгіён Эстоніі пасля Іда-Вирумаа і сталічнага павета.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Тартумаа
Катэгорыя·Паветы Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных