wd wp Пошук:

Танбур

Танбур, таксама тамбур (перс.: تنبورتنبور) — струнна-шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні, з дэкай (корпусам) грушападобнай формы і доўгім грыфам, распаўсюджаны ў арабскіх краінах, Іране, Сярэдняй Азіі, ва ўйгураў (тамбір).

Агульная даўжыня танбура складае 1100—1300 мм. Гук здабываецца плектрам. Большасць слоўнікаў паказвае, што ў танбура 3 струны. Аднак у Слоўніку музычных тэрмінаў Ю. Е. Юцэвіча (1988) прыведзена наступная класіфікацыя танбураў: дутар — 2-струнны, сетар — 3-струнны, чартар — 4-струнны, панжтар — 5-струнны, шаштар — 6-струнны (згодна з персідскімі лічыльнікамі ад 2 да 6).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хардафоны
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Шчыпковыя музычныя інструменты
Катэгорыя·Народныя музычныя інструменты