wd wp Пошук:

Тамара Васілеўна Лазаковіч

Тамара Васілеўна Лазаковіч (11 сакавіка 1954, с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР — 1 лістапада 1992, Віцебск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972), неаднаразовая чэмпіёнка СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.

Самым буйным спартыўным дасягненнем Лазаковіч стала яе перамога на XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у камандным заліку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях на бервяне і бронзавыя — у мнагабор’і і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка СССР 1970 года, залаты прызёр чэмпіянатаў СССР 1971 і 1972 гг.

Самым удалым стаў для Тамары 1971, калі яна выйграла 3 залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, стала чэмпіёнкай свету ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, абсалютнай пераможцай Спартакіяды народаў СССР і Чэмпіянату СССР. На Чэмпіянаце Еўропы 1972 г, які праводзіўся ў Мінску, Лазаковіч падзяліла тытул чэмпіёнкі з Людмілай Турышчава. Лазаковіч скончыла Віцебскі фізкультурны тэхнікум, аднак не захацела паехаць на вучобу ў Мінск або Маскву, бо не магла пакінуць без дапамогі састарэлага бацьку-інваліда. З сярэдзіны 1970-х і да 1990-х гг. Лазаковіч была на трэнерскай працы, працавала трэнерам у ДЮСШ-1 г. Віцебска і дзяржаўным трэнерам Спорткамітэта СССР па Віцебскай вобласці.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты СССР
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы